Традыцыям быць

Абрадавыя тэксты называюць калядоўшчыкаў “ад Бога прысланымі”, “гасцямі з далёкага краю, з-пад самага Раю”, куды калядоўчшыкі прыйдуць, там шчасце будзе і дабрабыт. Вось і па нашай школе прайшлі калядоўшчыкі, а правяла іх настаўніца малодшых класаў Ірына Міхайлаўна Чубок. Каб атрымаць сваю долю будучага дабрабыта, вучні нашай школы шчодра адарылі калядоўшчыкаў. А зараз засталося толькі дачакацца абяцанага дабрабыту.