Тыдзень роднай мовы

З дванаццатага па сямнаццатага лютага ў Дзяржаўнай установе адукацыі “Пліская сярэдняя школа імя У.А.Мікуліча” прайшоў Тыдзень беларускай мовы і літаратуры, прысвечаны Міжнароднаму Дню роднай мовы. Усе вучні і супрацоўнікі школы на працягу тыдня былі ўдзельнікамі акцыі “Размаўляем па-беларуску”.  Безумоўна, выдадзены  спецыяльны выпуск газеты “Роднае слова”.

Вельмі ўдала прайшло мерапрыемства “Таямніцы роднага слова” ( удзельнікі – вучні 8-х класаў, настаўніца Ярмаловіч Г.М.)

Віктарына “Знаўцы роднага краю”( да стагоддзя з дня нараджэння В.Дуніна-Марцінкевіча) выявіла мацнейшых літаратараў з 9-х класаў (настаўніца Дзямідчык Т.І.)

Зацікавіла пяцікласнікаў таксама выстава “Смак роднай мовы”, на якой  вучні ўбачылі і назвалі   па  — беларуску    журавіны, суніцы, ажыны, кавун, агрэст, маліны (настаўнік Котар А.У.)

Ніхто не праходзіў міма, каб не зазірнуць на прымацаваныя да беларускай мовы літары: ў, і, дз, дж.

Конкурс малюнкаў “Вобразы мілыя роднага краю” пакзаў  , што  вучням  дарагія і блізкія  такія мясціны, як родная хата, школа, Палац культуры, фізкультурна-аздараўленчы комплекс, рэчка Пліса і яе прыбярэжная частка, царква.

Амаль 60 чалавек  сабраў конкурс “Буслік-2018”.

На працягу Тыдня гучалі  беларускія народныя і эстрадныя песні, выконваліся танцы.

Завяршыўся Тыдзень святам “Масленіца”.

Самыя актыўныя ўдзельнікі Тыдня былі ўзнагароджаны  граматамі, падзякамі і прызамі.