Дзень роднай мовы

З мэтай захавання мовы як культурнай спадчыны беларускага народа штогод 21 лютага ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы.

Вучні 11 класа прынялі ўдзел у арганізацыі выставы «Друкаванае багацце» ў школьнай бібліятэцы, якую на працягу дня наведалі ўсе вучні школы. Вучні 9 “Б” і 10 класаў падрыхтавалі прэзентацыю “Ад самай калыскі” пра беларускі фальклор. У зале гучалі песні на беларускай мове, загадкі, лічылкі. Маштабная гульня «Гаворым па-беларуску»з цікавымі заданнямі прайшла для вучняў 8 – 11 класаў. У гульне прымалі ўдзел дзве каманды, якія спаборнічалі між сабой, хто лепш ведае родную мову. Сёння не толькі вучні, але і настаўнікі размаўлялі выключна на беларускай мове. Таксама сёння стварылі школьны слоўнік, куды кожны запісаў па слову на беларускай мове. На школьным калідоры адбылася выстава, прысвечаная беларускай мове, вучні пачатковых класаў маглі паглядзець мультфільмы на беларускай мове і паслухаць беларускамоўныя песні.